Карлас Шэрман у Беларусі: архіўныя здымкі 1960-2000-х гадоў

Пра маладосьць Карласа Шэрмана ў Лацінскай Амэрыцы фотасьведчаньняў амаль не засталося. Нелегальнае становішча сям’і і палітычны перасьлед у 1950-я, калі ў Аргентыне ўзмацніліся антыкамуністычныя рэпрэсіі, не спрыялі дакумэнтацыі. Гэты час жыцьця перакладчыка застаўся толькі ва ўспамінах, збольшага вусных. Затое пасьля прыезду ў Беларусь у 1958 годзе фотаальбомы актыўна, як на той час, папаўняліся.

У гэтай фотагісторыі мы выкарысталі здымкі з асабістых архіваў Васіля Быкава, Сяргея Шапрана, Карласа Шэрмана і з архіву Беларускага ПЭНу.

Выказваем падзяку Ўладзімеру Арлову, Тацьцяне Ніканавай, Ірыне Сьляповіч, Юліі Цімафеевай, Сяргею Шапрану, Сяргею Шупу за дапамогу ў апісаньні фота.