Карлас Шэрман быў добрым таварышам і адданым чытачом. У ягоным кнігазборы захоўваюцца кнігі з дароўнымі надпісамі літаратараў зь Беларусі, Украіны і Расіі. З многімі вядомымі аўтарамі Шэрмана і ягоную сям’ю нітавала шчырае сяброўства, памяць пра якое захоўвае гэтая віртуальная галерэя.
Асобна вылучаецца калекцыя кніг Рыгора Барадуліна, знанага майстра вершаваных прысьвячэньняў. Пададзеныя ў храналягічнай пасьлядоўнасьці, яны ілюструюць культуру беларускага кніжнага аўтографу канца ХХ стагодзьдзя.
Мова і правапіс аўтографаў у подпісах да фотакаляжоў захаваныя.
Кнігі з бібліятэкі Карласа Шэрмана ласкава прадстаўленыя Беларускаму ПЭНу Тамарай і Тацьцянай Ніканавымі.
Скапіюйце і ўстаўце гэты URL, каб убудаваць у свой сайт WordPress
Скапіюйце і ўстаўце гэты код, каб убудаваць у свой сайт